Мц 23, 27–32
Вы сыны тых, хто забіваў прарокаў
У той час Езус прамовіў, кажучы: Гора вам,
кніжнікі і фарысеі крывадушныя, бо вы падобныя да пабеленых трунаў, якія звонку
здаюцца прыгожымі, але ўнутры поўныя касцей
нябожчыкаў і ўсялякай нячыстасці. Так і вы звонку здаяцеся людзям
справядлівымі, але ўнутры поўныя крывадушша і беззаконня.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі
крывадушныя, таму што ўзносіце магілы прарокам і ўпрыгожваеце грабніцы
праведнікаў, кажучы: Калі б мы жылі ў дні айцоў нашых, то не былі б
саўдзельнікамі ў праліцці крыві прарокаў. Так вы сведчыце супраць саміх сябе,
што вы сыны тых, хто забіваў прарокаў. І вы дапоўніце меру сваіх айцоў.
“Гора вам, крывадушныя!”-- Голас Ісуса ўжо
каторы дзень стукаецца ў нашу свядомасць. Гора тым, хто справядлівы толькі
напаказ, толькі знешне. Хрыстос настойліва
паўтарае сваё папярэджанне. І хоць пра
пакаранне нічога не сказана, але
праўдзівыя словы: “Гора вам, крывадушныя…” Бо крывадушнасць сама па сабе ёсць
гора для чалавека: ён не можа быць сабой, увесь час падрабляецца, спрабуе
здавацца кімсьці і ніколі не бывае свабодным. Ён увесь час азіраецца,
прыціснуты непад’ёмным грузам: “А што скажуць суседзі, супрацоўнікі, начальства?”
І зусім не бярэ пад увагу галоўнае: “А што скажа Бог?” А, тым часам, толькі
гэта апошняе і важна.
.jpg)
Комментариев нет:
Отправить комментарий