Шчаслівыя
ўбогія. Гора вам, багатыя
У
той час: Езус
узняў вочы свае на вучняў сваіх і сказаў:
Шчаслівыя
ўбогія духам, бо ваша ёсць Валадарства Божае.
Шчаслівыя,
якія цяпер галадаеце, бо насычаны будзеце.
Шчаслівыя,
якія цяпер плачаце, бо смяяцца будзеце.
Шчаслівыя
вы, калі ўзненавідзяць вас людзі, і калі адрынуць вас, і будуць зневажаць, і
з-за Сына Чалавечага адкінуць імя вашае, як зло. Радуйцеся ў той дзень і
весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода ваша ў небе. Бо так паступалі з прарокамі
айцы іхнія.
Але
гора вам, багатыя, бо вы ўжо атрымалі сваё суцяшэнне. Гора вам, якія цяпер
сытыя, бо галадаць будзеце. Гора вам, якія цяпер смеяцеся, бо смуткаваць і
плакаць будзеце. Гора вам, калі ўсе людзі будуць добра казаць пра вас, бо так
паступалі з фальшывымі прарокамі айцы іхнія.
Шчаслівыя "галодныя, пакрыўджаныя, адкінутыя, гнаныя за праўду..." Згаджаемся, будзем чакаць узнагароды ў небе. Але чаму Хрыстос абвяшчае "гора" "цяпер сытым", тым, якія "цяпер смяюцца", тым, пра каго "ўсе добра гавораць"? Няўжо гэта дрэнна -- мець дастатак, смяяцца, мець пашану ў людзей?
Не, не дрэнна, але трэба памятаць пра небяспеку: "сытасць" (дастатак, матэряльныя даброты) часта робяць нас сляпымі і раўнадушнымі да бяды іншага чалавека, у "сытасці" мы вельмі лёгка губляем здольнасць спачуваць і не бачым патрэбы праяўляць міласэрнасць. Смяяцца таксама -- не грэх, але гора тым, хто насміхаецца і знаходзіць радасць у бядзе бліжняга, тым, хто карыстаецца сваёй "моцнасцю", каб зняважыць безабароннага. Гора й тым, хто ў вачах грэшнага свету мае пашану. Калі крывадушнікі і падманшчыкі праслаўляюць цябе ў адзін голас, то ці дадасць гэта табе вартасці ў вачах Бога?
І таму сёння Хрыстос дае нам арыенціры. Выбар -- за намі.
І таму сёння Хрыстос дае нам арыенціры. Выбар -- за намі.

Комментариев нет:
Отправить комментарий