Старонкі

суббота, 13 сентября 2014 г.

13.09 — успамін св. Яна Залатавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла




Лк 6, 43–49

Што вы клічаце Мяне: Пане, Пане, — а не выконваеце таго, што Я кажу?
У той час Езус казаў сваім вучня: Няма добрага дрэва, якое б прыносіла дрэнны плод, ці дрэннага дрэва, якое б прыносіла добры плод. Бо кожнае дрэва пазнаецца па ягоным плодзе: не збіраюць з церняў смоквы, а з куста ажын не збіраюць вінаграду. Добры чалавек выносіць з добрага скарбу сэрца дабро, а дрэнны чалавек з благога сэрца выносіць зло, бо пра тое, чым напоўнена сэрца, гавораць вусны ягоныя.
Што вы клічаце Мяне: Пане, Пане, – а не выконваеце таго, што Я кажу? Я пакажу вам, да каго падобны кожны, хто прыходзіць да Мяне, слухае Маё слова і выконвае яго. Ён падобны да чалавека, які, будуючы дом, глыбока выкапаў і заклаў падмурак на скале. Калі здарылася паводка, паток хлынуў на гэты дом, аднак не змог пахіснуць яго, таму што ён быў добра збудаваны.
А той, хто слухае і не выконвае, падобны да чалавека, які збудаваў дом на зямлі і без падмурка. Паток хлынуў на яго, і ён адразу абваліўся, і вялікае было зруйнаванне дому гэтага.
 

Знаёмыя словы чуем сёння. І здаецца, што ўсё тут зразумела і не патрабуе тлумачэнняў. І пра дрэва, і пра падмурак – усё праўда, ніхто не будзе спрачацца. Здзіўляе толькі адно: мы ўсё ведаем, а жыць паводле гэтага “ведання” ну ніяк не атрымліваецца. Ўсё цягне па-мічурынску вырасціць грушы на вярбе – многа-многа смачных дуляў, а ў выніку – кукіш.
Калі ж ужо перастанем падманваць сябе і Бога – так і цягне схітрыць, праскочыць, узвесці “пацёмкінскі дамок” святасці! А “за шырмай” усё тое ж – абыякавасць, свечка “на ўсялякі выпадак”, кіламетровая запіска на Дзень Задушны (але сам на Імшу не пайду – справы, справы…), дзесьці за мяжой свядомасці цень думкі: “нешта такое ўсё ж такі ёсць”.
Ці не пара зазірнуць у “прагноз”? Уключаем радыё:
--На тэрыторыі духоўнай пустыні чакаецца паводка…
-- Дзівак чалавек - якая ж паводка ў пустыні!?
*на апошніх словах чуваць нарастаючы шум вады.

Комментариев нет:

Отправить комментарий