Старонкі

среда, 24 сентября 2014 г.

23.09 -- аўторак ХХV звычайнага тыдня



Лк 8, 19–21
Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, хто слухае слова Божае і выконвае яго
У той час: Прыйшлі да Езуса Маці Ягоная і браты Ягоныя. І не маглі наблізіцца да Яго з-за натоўпу. І паведамілі Яму: Маці Твая і браты Твае стаяць звонку,  жадаючы ўбачыць Цябе.
Ён сказаў ім у адказ: Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, хто слухае слова Божае і выконвае яго.


 “Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, хто слухае слова Божае і выконвае яго.Гэтыя словы сказаны Хрыстом не для таго, каб “апраўдацца”, чаму Ён не спяшаецца выйсці да сваёй бліжэйшай радні. І зусім не азначае, што Ён не шануе сваю Маці. Гэтыя словы – падказка тым, хто хоча ўвайсці ў кола Яго блізкіх.
Езус сведчыць, што не абавязкова мець кроўнае радство, каб быць роднымі. Куды важней мець роднасць духа. Бо і ў адной сям’і, часам, могуць суіснаваць побач абсалютна чужыя людзі.
Атрыманы Хрост дае нам права называцца Божымі дзецьмі, але каб сапраўды імі быць – не самазванцамі з пасведчаннем, а братамі і сёстрамі ў Хрысце – гэтага мала. Патрэбна яшчэ праяўленне нашай добрай волі і шчырая паслухмянасць Богу, якога называем сваім Айцом.

Комментариев нет:

Отправить комментарий