Старонкі

четверг, 25 сентября 2014 г.

25.09.2014 - чацвер дваццаць пятага звычайнага тыдня.

Лк 9, 7–9
Яну я адсек галаву, то хто ж гэта, пра каго я чую такія рэчы?
У той час Тэтрарх Ірад пачуў пра ўсё, што здзяйснялася Езусам і пачаў сумнявацца, бо адны гаварылі, што Ян уваскрос з мёртвых; другія, што з’явіўся Ілля; іншыя ж, што паўстаў нехта з даўніх прарокаў. Але Ірад казаў: Яну я адсек галаву, то хто ж гэта, пра каго я чую такія рэчы?
І хацеў убачыць Езуса. 


Сумнеў крые у сабе неспакой…. Так, Ірад не мог быць спакойным, бо вестка аб Хрысце бурыла яго планы на жыццё…
Хто ж гэта? Якім правам гэта чыніць? Хто ён такі?...
Ірад хацеў бачыць Езуса… Але ці для таго, каб папрасіць аздараўлення душы? Ці хутчэй за ўсё каб толькі задаволіць сваю цікавасць?

Як жа часта такі падобны Ірад сядзіць у нашым сэрцы… Як цяжка яго выгнаць з нашага нутра… 

Комментариев нет:

Отправить комментарий