Лк 9, 43b–45
Сын Чалавечы будзе
выдадзены ў рукі людзей
У той час: Калі ўсе здзіўляліся
ўсяму, што рабіў Езус, Ён сказаў сваім вучням: Пакладзіце сабе ў вушы словы
гэтыя, бо Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей.
Але вучні не
зразумелі сказанага, таму што гэта было схавана ад іх, каб яны не спазналі.
Запытацца ж у Яго пра сказанае баяліся.
"Запытацца ж у Яго пра сказанае баяліся..."
Гэтак і мы, пачуўшы штосьці, што не адпавядае нашым чаканням, і, нават, пужае нас, баімся папрасіць тлумачэння. І не таму, што зразумелі няправільна, а менавіта таму, што "ўсё зразумелі", але вельмі не жадаем з гэтым згадзіцца. Паступаем так і ў штодзённым жыцці, і ў касцёле.
Вядома, не ўсё можа быць асэнсавана адразу -- і Езус не казаў вучням ад пачатку ўсяго, што павінна з Ім адбыцца. Але прыйшоў час для іх пасталець і ўбачыць праўду адкрытымі вачыма. Яны ж -- баяліся...
Для кожнага з нас у жыцці настае нарэшце час: "пачуць і прыняць" або "спужацца і адкінуць".
Ці гатовыя мы выбіраць?

Комментариев нет:
Отправить комментарий