Старонкі

воскресенье, 28 сентября 2014 г.

28.09.2014 - XXVI Нядзеля Звычайнага Перыяду

Мц 21, 28–32
Мытнікі і распусніцы наперадзе вас ідуць у Валадарства Божае

У той час Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народу: Як вам здаецца? У аднаго чалавека былі два сыны. Прыйшоўшы да першага, ён сказаў: Сыне, ідзі і працуй сёння ў вінаградніку. Але той адказаў: Не хачу! А пасля, апамятаўшыся, пайшоў. Тады ён падышоў да другога і сказаў тое самае. Той жа сказаў у адказ: Ужо іду, спадару. І не пайшоў. Каторы з двух выканаў волю бацькі? Кажуць Яму: Першы.
Тады Езус кажа ім: Сапраўды кажу вам, што мытнікі і распусніцы наперадзе вас ідуць у Валадарства Божае. Бо прыйшоў да вас Ян шляхам справядлівасці, і вы не паверылі яму. А мытнікі і распусніцы паверылі яму. Вы ж, убачыўшы, не апамяталіся пасля, каб паверыць яму.



“Не хачу! Не буду!” – як часта менавіта гэтымі словамі карыстаюся ў сваім жыцці…

Як жа пазбавіцца гэтых моўных паразітаў? – адказ даволі просты – праца… Вельмі часта звязаная са стомай, часам нават неўдзячная. Праца – яна перамагае ляноту… Дазваляе апамятацца і пастарацца распазнаць і выканаць волю Госпада…

Комментариев нет:

Отправить комментарий