Старонкі

понедельник, 29 сентября 2014 г.

29.09.2014 - свята св. Міхала, св. Габрыэля, св. Рафала, Арханёлаў

Ян 1, 47–51
Убачыце анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сыходзяць на Сына Чалавечага
У той час Езус, убачыўшы Натанаэля, які ішоў да Яго, сказаў пра яго: Вось сапраўдны ізраільцянін, у якім няма падману.
Натанаэль сказаў Яму: Адкуль Ты ведаеш мяне?
Езус сказаў яму ў адказ: Перш чым Філіп паклікаў цябе, Я бачыў цябе, калі ты быў пад смакоўніцаю.
Адказаў Яму Натанаэль: Раббі, Ты Сын Божы! Ты Валадар Ізраэля!
Езус сказаў яму ў адказ: Ці ты верыш, таму што Я сказаў табе, што бачыў цябе пад смакоўніцаю? Убачыш больш за гэта.
І кажа яму: Сапраўды, сапраўды кажу вам: убачыце неба расчыненае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сыходзяць на Сына Чалавечага.


Адкуль Ты ведаеш мяне? – пытаецца Натанаэль Хрыста. Ён здзіўлены і разгублены…

Я бачыў Цябе… - адказвае Госпад.

Бог бачыць нас! Бачыць нас у кожнай нашай жыццёвай сітуацыі. Бачыць, калі мы паступаем сумленна, і тады, калі спрабуем нейкім чынам схалтурыць…
Бог ведае нас – наш боль, нашыя змаганні, цярпенні… Ён паказвае, як трэба іх зносіць…

Сустрэча са Збавіцелям кардынальна змяніла жыццё Натанаэля – ён пайшоў за Ім, ён адказаў “Так” на Яго заклік… Натанаэль – “Божы дар” – стаўся сапраўдным Божым дарам для нас – прыкладам поўнай адданасці Хрысту.

Гэта магчыма і ў нашым жыцці… Важна толькі не адкладваць дадзенана спаткання.


Комментариев нет:

Отправить комментарий