Старонкі

среда, 1 октября 2014 г.

01.10.2014 - успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус

Лк 9, 57–62
Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў
У той час калі Езус і вучні Ягоныя былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў. Езус сказаў яму: Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву.
А другому сказаў: Ідзі за Мною. Той адказаў: Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць бацьку майго. Але Езус сказаў яму: Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае.
Яшчэ іншы сказаў: Я пайду за Табою, Пане, але спачатку дазволь мне развітацца з хатнімі маімі. Езус жа сказаў яму: Ніводзін, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да  Валадарства Божага.


“Я пайду, але…” гучыць у нашым сэрцы… Я пайду, але спачатку атрымаю адукацыю… Я пайду, але найперш мне трэба скаштаваць смак гэтага свету, які з’яўляецца такім прывабным… Я пайду, але спачатку мне трэба запрацаваць шмат грошай… Я пайду, але найперш хачу рэалізаваць свае жаданні і мары…


Гэтых “але…” можа быць вельмі шмат у маім жыцці – менавіта таму трэба памятаць, што “ніводзін, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да  Валадарства Божага”…

Комментариев нет:

Отправить комментарий