Мц 18, 1–5. 10
Анёлы
іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ёсць у нябёсах
У
тую гадзіну вучні падышлі да Езуса, кажучы: Дык хто ж большы ў Валадарстве
Нябесным? Тады Езус паклікаў дзіця і паставіў яго сярод іх, кажучы: Сапраўды
кажу вам: калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства
Нябеснае. Таму кожны, хто прынізіць сябе, як дзіця гэтае, той будзе большым у
Валадарстве Нябесным. І калі хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне
прымае.
Глядзіце,
не пагарджайце ніводным з гэтых малых, бо кажу вам, што Анёлы іхнія ў небе
заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ёсць у нябёсах.
Калі не станеце як дзеці – як жа гэта няпроста вучыцца даверу да
Бога і іншых людзей, калі мне так хочацца самому вырашаць тыя праблемы і
цяжкасці, якія ёсць у нашай рэчаіснасці…
Калі не навернецеся – аднова свайго духоўнага жыцця – і з гэтым усё часцей і
часцей, нажаль, маю клопат – бо… прывыкаю, да таго, што я – хрысціянін,
каталік, веруючы чалавек…
Госпадзі, прашу, дай сілы не забыцца аб тым, што Ты павінен быць на першым
месцы, што толькі праз Цябе, з Табой і ў Табе я змагу быць Тваім вучнем –
дзіцём Божым…

Комментариев нет:
Отправить комментарий