Старонкі

воскресенье, 12 октября 2014 г.

12.10.2014 - 28 Звычайная Нядзеля

Мк 22, 1–10

Усіх, каго сустрэнеце, запрасіце на вяселле

У той час aдказваючы, Езус зноў расказаў прыпавесць першасвятарам і старэйшынам народа: Валадарства Нябеснае падобнае да караля, які справіў вяселле для сына свайго. I паслаў слугаў сваіх паклікаць запрошаных на вяселле, але не хацелі прыйсці.
Зноў паслаў іншых слугаў, кажучы: Скажыце запрошаным: вось я прыгатаваў гасціну маю, зарэзаны валы мае і адкормлена жыўнасць, і ўсё падрыхтавана. Прыходзьце на вяселле!
Але яны пагардзілі і адышлі: хто на сваё поле, а хто на свой гандаль. Астатнія ж, схапіўшы слугаў ягоных, зняважылі і забілі іх.
Кароль жа раззлаваўся і, паслаўшы войска сваё, знішчыў забойцаў гэтых і падпаліў іхні горад.
Тады ён кажа сваім слугам: Вяселле гатова, але запрошаныя не былі годнымі. Таму пайдзіце на ростані і ўсіх, каго сустрэнеце, запрасіце на вяселле. I слугі тыя, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго знайшлі: і кепскіх, і добрых. І напоўнілася вяселле гасцямі.

Госпад запрашае нас… Запрашае да Сябе, да сваёй Гасціны, да Валадарства Нябеснага…

Але ж мы як жа часта паступаем так, як тыя запрошаныя каралём госці – пагарджаем гэтым запрашэннем. Эгаістычна выбіраем свае палеткі і свой гандаль, па-сутнасці забіваючы ў сабе тое, што паходзіць ад Бога…


Госпад запрашае нас… Які ж адказ на Яго заклік я дам сёння? І ці клапачуся  пра вясельную вопратку сваёй душы?

Комментариев нет:

Отправить комментарий