Лк
11, 29–32
Гэтаму пакаленню не будзе дадзена
знаку, апроч знаку Ёны
У той час: калі стаў збірацца народ, Езус пачаў
гаварыць: Пакаленне гэтае — нягоднае пакаленне, яно шукае знаку, і не будзе
дадзена яму знаку, апроч знаку Ёны. Бо, як Ёна стаў знакам для нінівіцянаў, так
будзе і Сын Чалавечы для гэтага пакалення. Каралева Поўдня ўстане на судзе з
людзьмі гэтага пакалення і асудзіць іх, бо яна прыйшла з краю зямлі паслухаць
мудрасць Саламонаву, а вось тут нешта большае за Саламона. Людзі з Нінівы
ўстануць на судзе з гэтым пакаленнем і асудзяць яго, бо яны раскаяліся дзякуючы
прапаведаванню Ёны, а вось тут нешта большае за Ёну.
"Калі зробіш, як я хачу -- паверу ў Цябе!"-- так часта заяўляем мы Хрысту.
"Вось, калі б Езус сам прыйшоў і сказаў, тады я, напэўна б, паверыў..." -- і такое даводзіцца чуць.
Мы прыглядаемся да палёту зорак і шукаем "праўдзівыя прыкметы" ў тым, якім бокам зваліцца на зямлю ліст з дрэва. Мы хочам ведаць будучыню і лезем у гараскоп, каб прачытаць: "Авенам сёння няварта пачынаць сур'ёзную справу..." Так, няварта -- бо якія ж сур'ёзныя справы могуць быць у чалавека, які лічыць сябе баранам?
Мы шукаем знакаў і думаем, што вось аднойчы станем сведкамі чагосьці неверагоднага, і тады -- ах -- і паверылі!
Але Езус гаворыць: "Не будзе
гэтаму пакаленню дадзена знаку, апроч знаку Ёны." Таму, што вера нараджаецца не ад "знакаў", якія цешаць нашу цікаўнасць ці самалюбства, а ад жадання знайсці Бога.

Комментариев нет:
Отправить комментарий