Лк 11, 37–41
Давайце
лепш міласціну, тады ўсё будзе ў вас чыстае
У
той час, калі
Езус гаварыў, адзін фарысей запрасіў Яго да сябе абедаць. Ён прыйшоў і ўзлёг за
сталом. Фарысей жа здзівіўся, што Ён не абмыў рук перад абедам.
Але
Пан сказаў яму: Цяпер вы, фарысеі, звонку ачышчаеце кубкі і місы, а нутро вашае
напоўнена драпежнасцю і злосцю. Неразумныя, ці не той, хто стварыў вонкавае,
стварыў і тое, што ўнутры? Давайце лепш міласціну з таго, што ўнутры вас, тады
ўсё будзе ў вас чыстае.
Цяпер вы, фарысеі, звонку
ачышчаеце кубкі і місы – Госпад паказвае, што самай вялікай праблемай фарысеяў з’яўляецца
крывадушнасць і маральная шызафрэнія, бо што толку з таго што кубак ці міска
чыстыя толькі знешне, а ўнутры – поўныя бруду?...
Калі хочам пазбегнуць пасткі фарысейства, неабходна напоўніць сваё сэрца
сардэчнасцю і дабром, крыніца якіх – у Ім, Адкупіцелю чалавецтва… Толькі так
зможам жыць па-сапраўднаму, а не толькі рабіць выгляд, што жывём; зможам жыць
верай, якая дзейнічае праз любоў.

Комментариев нет:
Отправить комментарий