Лк
11, 42–46
Гора вам фарысеям, і вам, кніжнікам,
гора
У той час сказаў Пан: Гора вам, фарысеям, што
даеце дзесятую частку з мяты, руты і ўсякай гародніны, і абмінаеце суд і любоў
Божую. І гэта трэба было рабіць, і таго не пакідаць. Гора вам, фарысеям, бо
любіце першыя месцы ў сінагогах і прывітанні на рынках. Гора вам, бо вы, быццам
магілы нябачныя, па якіх ходзяць людзі і не ведаюць гэтага.
У адказ адзін з кніжнікаў сказаў Яму:
Настаўнік, кажучы гэта, Ты абражаеш нас. А Ён сказаў: І вам, кніжнікам, гора,
бо накладаеце на людзей цяжары нязносныя, хоць самі і адным пальцам не кранаеце
гэтых цяжараў.
"...Гора вам -- фарысеям, і вам, кніжнікам, гора!"
...Гора. Бо сапраўды ці ж не гора -- усё жыццё пражыць з перакананнем ва ўласнай непагрэшнасці, а на самой справе не мець за душой нават выпадковага добрага ўчынка, зробленага па-шчырасці, а не "паводле права".
...Гора. Бо, калі вочы табе засціць скала пыхі велічынёй з Эверэст, не маеш магчымасці ўбачыць простых рэчаў: сяброўскай цеплыні (бо ў такіх людзей няма сяброў -- толькі партнёры і слугі), даверу (бо давер падмяняецца прынцыпам "ранкам грошы -- вечарам крэслы"); не маеш магчымасці, нават, проста даведацца, што насамрэч думаюць пра цябе людзі, з якімі жывеш побач -- бо не цікавішся іх думкамі і не прымаеш іх падказак.
...Гора, бо спакушаеш іншых сваім прыкладам крывадушнасці і забіваеш жывыя парасткі любові ў сэрцах тых, хто цябе акружае.
...Гора. Бо не ўратуюць мільённыя ахвяраванні "на храм", калі ад тваёй "справядлівасці" плача бядак.
Гора.

Комментариев нет:
Отправить комментарий