Старонкі

понедельник, 27 октября 2014 г.

28 кастрычніка — свята св. Сымона і Юды, апосталаў



Лк 13, 18–21
Вырасла зерне і стала вялікім дрэвам
    У той час Езус сказаў: Да чаго падобнае Валадарства Божае, і з чым параўнаю яго? Яно падобнае да гарчычнага зерня, якое ўзяў чалавек і пасадзіў у садзе сваім. І вырасла яно, і стала вялікім дрэвам, і птушкі нябесныя хаваліся ў галлі ягоным.
    І зноў сказаў: З чым параўнаю Валадарства Божае? Яно падобнае да закваскі, якую жанчына ўзяла і паклала ў тры меры мукі, аж ўсё скісла.
 ...З чым параўнаць Валадарства Нябеснае? Нам часта падаецца, што Валадарства Божае -- гэта нейкае месца, куды мы калісьці трапім, калі будзем выконваць пэўныя ўмовы. І вось мы "збіраем бонусы" -- лічым добрыя ўчынкі, ставім рысачкі, адзначаючы колькасць прачытаных ружанцаў... 
Не, насамрэч справа куды больш дзіўная: Валадарства Божае ўнутры нас. Аб гэтым гаворыць Езус у іншым Евангельскім урыўку, ды й наш досвед інтуітыўна гэта падцвярджае: Яно ўнутры нас. Валадарства Божае -- гэта стан нашай душы. Такі стан, калі ў ёй няма боязі і трывогі, калі яна жыве любоўю і выпраменьвае любоў. 
Няхай жа "закваска" нашай душы заўсёды будзе "закваскай" дюбові, каб праз нас пашыралася Валадарства Нябеснае на зямлі.
 

Комментариев нет:

Отправить комментарий