Ліч
6, 22–27
І будуць заклікаць імя Маё над сынамі Ізраэля, і Я
благаслаўлю іх
Чытанне кнігі Лічбаў.
Прамовіў Пан да Майсея, кажучы:
Скажы Аарону і сынам ягоным: Так благаслаўляйце сыноў
Ізраэля, кажучы ім:
Няхай благаслаўляе цябе Пан і аберагае цябе!
Няхай Пан распраменіць сваё аблічча над табою і адорыць
цябе ласкай.
Няхай Пан скіруе на цябе свой погляд і адорыць цябе
мірам.
І будуць заклікаць імя Маё над сынамі Ізраэля, і Я
благаслаўлю іх.
Пачатак новага каляндарнага года… Ці ж гэта не нагода
асаблівым чынам звярнуцца да Госпада, каб папрасіць Яго благаслаўлення на гэты
час, які без сумненняў – будзе няпростым?
Як распачнеш – так і правядзеш – кажа народная мудрасць…
Дык ЯК мы хочам пражыць 2015 год?

Комментариев нет:
Отправить комментарий