Старонкі

пятница, 2 января 2015 г.

02.01.2015 - успамін св. Васіля Вялікага і Рыгора Назіянскага

Эф 4, 1–7. 11–13
Для справы служэння, для будавання Хрыстовага Цела
Браты: Малю вас я, вязень Пана, паступаць годна паклікання, якім вы пакліканы, з усёю пакораю і лагоднасцю, з доўгацярплівасцю, церпячы адзін аднаго ў любові, стараючыся захаваць еднасць духа ў саюзе міру.
Адно цела і адзін дух, як і вы пакліканы ў адной надзеі вашага паклікання. Адзін Пан, адна вера, адзін хрост, адзін Бог і Айцец усіх, які над усімі і праз усіх, і ва ўсіх нас.
Кожнаму з нас дадзена ласка паводле меры Хрыстовага дару. І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі дзеля выхавання святых для справы служэння, для будавання Хрыстовага Цела, пакуль усе мы прыйдзем да еднасці веры і пазнання Сына Божага, да чалавека дасканалага, да меры сталасці паводле Хрыстовай паўнаты.
Кожнаму з нас дадзена ласка – кажа Слова Божае… Кожнаму – г.зн. і мне і табе таксама! Мастасцтва распазнаць дадзеную пярліну ў сваім жыцці – і быць шчаслівым чалавекам!

Мы адказныя за будаванне Хрыстовага Цела – Царквы… І, канешне, тут не ідзе гаворка аб будынку, але супольнасці, каб усе мы прыйшлі да адзінства веры і пазнання Сына Божага… 

Комментариев нет:

Отправить комментарий