Ян 1, 29–34
На другі дзень убачыў Ян Езуса, які ішоў да яго, і
сказаў: Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету. Гэта той, пра якога я
казаў: Пасля мяне ідзе Муж, які апярэдзіў мяне, бо Ён быў раней за мяне. І я не
ведаў Яго, але для таго прыйшоў я хрысціць вадою, каб Ён аб’явіўся Ізраэлю.
І сведчыў Ян, кажучы: Я бачыў Духа, які сыходзіў з
неба, як голуб, і спачываў на Ім. Я не ведаў Яго, але той, хто паслаў мяне
хрысціць вадою, сказаў мне: Над кім убачыш Духа, які сыходзіць і застаецца на
Ім, той ёсць тым, хто хрысціць Духам Святым. І я бачыў і засведчыў, што Ён Сын
Божы.
Вось
Ягнё Божае! – Не абаранак, не дзірка ад бубліка, але Той, Які прагне, каб я
ішоў за Ім, нават тады, а праўду кажучы – асабліва тады, калі гэта здаецца нерэальнай
рэчаіснасцю…
Бог
прыходзіць і грукае ў дзверы майго сэрца – толькі ці чую, ці маю час для
Яго?....

Комментариев нет:
Отправить комментарий