Гбр 4, 12–16
Наблізімся
з даверам да трону ласкі
Слова
Божае жывое і дзейснае, вастрэйшае за ўсялякі меч двусечны. Яно пранікае ажно
да падзелу душы і духа, суставаў і шпіку і здольнае судзіць думкі і намеры
сэрца. І няма стварэння, схаванага ад Яго, але ўсё аголена і адкрыта перад
вачыма таго, перад якім мы адкажам.
Маючы
першасвятара вялікага, які прайшоў нябёсы, Езуса, Сына Божага, будзем цвёрда
трымацца вызнання нашага. Бо мы маем не такога першасвятара, які не мог бы
спачуваць слабасцям нашым, але такога, які, паводле падабенства, зведаў усе
выпрабаванні, акрамя грэху. Таму наблізімся з даверам да трону ласкі, каб
атрымаць міласэрнасць і знайсці ласку для своечасовай дапамогі.
І канешне
ж, трэба набліжацца нястомна да Яго – не адзін раз і не два – пастаянна…
Набліжацца, хоць нярэдка нашая грахоўнасць адкідвае нас ад Яго на цэлыя
кіламетры і нам здаецца, што Ён вельмі далёка…

Комментариев нет:
Отправить комментарий