Старонкі

суббота, 31 января 2015 г.

31.01.2015 – успамін св. Яна Боско

Мк 4, 35–41
Хто Ён такі, што і вецер, і мора слухаюцца Яго?
У той дзень, калі настаў вечар, Езус сказаў сваім вучням: Пераправімся на той бок. Адпусціўшы людзей, яны забралі Яго з сабою, калі быў у чаўне. І плылі з Ім іншыя чаўны.
І ўзнялася вялікая бура. Хвалі залівалі човен, так што човен ужо напаўняўся. А Ён спаў на карме на ўзгалоўі. Будзяць і кажуць Яму: Настаўнік, не хвалюе цябе, што мы гінем? І, устаўшы, Ён забараніў ветру і сказаў мору: Замоўкні і супакойся. І вецер сціх, і настала вялікая ціша.
І сказаў ім: Чаго вы такія баязлівыя? Яшчэ не маеце веры? Яны напоўніліся вялікім страхам і гаварылі паміж сабой: Хто Ён такі, што і вецер, і мора слухаюцца Яго?
Як жа часта і ў нашым жыцці ўзнікаюць падобныя буры – човен жыцця заліваюць шматлікія хвалі праблем штодзённасці, ды так, што,здаецца – ратунку няма, што мы гінем…


Вось менавіта ў такія моманты проста неабходна памятаць аб тым, што Хрыстос з намі! Дык што ці хто важней і галоўней: гэтыя хвалі, якіх магчыма будзе яшчэ дастаткова на жыццёвым шляху, ці Збаўца, Які здольны іх суцішыць?...

Комментариев нет:

Отправить комментарий